Сённяшняя акцыя салідарнасці яшчэ раз паказала: Беларусь не застаецца сам-насам са сваёй барацьбой.
Падчас сённяшняй сустрэчы да нас падыходзілі людзі з розных краін, каб выказаць сваю падтрымку беларусам.
Муж і жонка з Ізраіля звярнулі ўвагу на кепку з надпісам «Жыве Беларусь». Даведаўшыся пра яе значэнне, яны набылі кепку, а развіталіся мы ўзаемнымі словамі падтрымкі:
— Long live Belarus!
— Long live Israel!
Сямейная пара з Тэхаса (ЗША) пакінула 60 еўра ахвяраванняў на падтрымку беларускіх палітвязняў. Яны ўважліва выслухалі расповед пра сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі, а мы, у сваю чаргу, выказалі падзяку амерыканскай адміністрацыі за намаганні, якія спрыялі вызваленню беларускіх палітычных вязняў.
Да акцыі таксама далучыўся жыхар Літвы, які спецыяльна падышоў пазнаёміцца з былымі палітычнымі вязнямі, выказаць словы падтрымкі і салідарнасці.
Такія сустрэчы нагадваюць, што салідарнасць не ведае межаў. Дзякуй кожнаму, хто сёння быў побач, падтрымліваў Беларусь добрым словам, учынкам або ахвяраваннем.
Разам — да свабоднай Беларусі!