ПАНЯДЗЕЛКАВЫМІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙ Сёння, у панядзелак, 27 ліпеня, а 18:30 на Кафедральнай …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ПАНЯДЗЕЛКАВЫ
МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙ

Сёння, у панядзелак, 27 ліпеня, а 18:30 на Кафедральнай плошчы ў Вільні адбудзецца мітынг, прысвечаны памяці ахвяр тэракту ў Аленаўцы.

У ноч з 28 на 29 ліпеня 2022 года Расія здзейсніла тэрарыстычны напад на калонію ў Аленаўцы, дзе ўтрымліваліся ўкраінскія ваеннапалонныя. У выніку дзясяткі людзей загінулі, многія атрымалі цяжкія раненні, а частка абаронцаў Украіны і сёння застаецца ў расійскім палоне.

Памяць пра Аленаўку — гэта не толькі памяць пра трагедыю мінулага. Гэта падтрымка тых, хто працягвае чакаць сваіх родных, і напамін пра неабходнасць справядлівасці і адказнасці за ваенныя злачынствы.

Удзельнікі мерапрыемства:

Леся Рожак — трэці сакратар Пасольства Украіны ў Літве;
Анастасія Хандзюл — заснавальніца арганізацыі Olenivka Community, жонка байца брыгады «Азоў» Арцёма Хандзюла, які быў цяжка паранены падчас тэракту ў Аленаўцы;
Ігар Ламека — заснавальнік Украінскай моладзевай супольнасці ў Літве;
Марыя Кутнякова — журналістка і грамадзянская актывістка.

Арганізатары запрашаюць усіх неабыякавых далучыцца да акцыі памяці і салідарнасці.

Памятаем Аленаўку!
Патрабуем справядлівасці!
Падтрымліваем Украіну!

Панядзелак 27 ліпеня
18:30
Кафедральная плошча