Сябры, у нядзелю 26 ліпеня прапануем вам далучыцца да экскурсіі па беларускіх мясьцінах Коўна/Каўнас…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, у нядзелю 26 ліпеня прапануем вам далучыцца да экскурсіі па беларускіх мясьцінах Коўна/Каўнаса.

Коўна — адзін з найважнейшых гарадоў у гісторыі Літвы, але і беларускі сьлед тут нашмат большы, чым можа падацца на першы погляд. Гэта горад, дзе перапляталіся лёсы беларусаў і літоўцаў, дзе працавалі дзеячы БНР, служылі беларускія вайскоўцы, жылі пісьменьнікі, архітэктары. На экскурсіі мы пагаворым пра гэтыя сувязі праз гарадскія адрасы, будынкі, дакументы і асабістыя гісторыі. Гэта будзе спроба ўбачыць Коўна ня толькі як літоўскую сталіцу памяці, але і як важны пункт беларускай гістарычнай мапы. 

Пачатак экскурсіі ў 10.30 ад чыгуначнага вакзала Коўна. 

Экскурсія пройдзе за вольныя ахвяраваньні.

Рэгістрацыя праз гугл-форму, але колькасьць удзельнікаў экскурсіі абмежаваная, таму рэгіструйцеся хутчэй.

Пасьля экскурсіі па горадзе можна будзе дадаткова пад’ехаць на магілу стваральніка бел-чырвона-белага сьцяга, архітэктара Клаўдзія Душ-Душэўскага. А таксама бясплатна наведаць ковенскія музеі. Далучайцеся!