НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ: ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ
27 ліпеня — Дзень Незалежнасці, які ў нас забралі. У гэты дзень у 1990 годзе была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі — дакумент, які стаў падмуркам беларускай дзяржаўнасці і адкрыў шлях да незалежнасці.
З 1991 па 1996 год менавіта 27 ліпеня было афіцыйным Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Пазней гэтае свята перанеслі, але яго гістарычнае значэнне немагчыма сцерці.
Заўтра 26 ліпеня а 12:00 на нашым традыцыйным нядзельным мітынгу салідарнасці мы нагадаем, што незалежнасць, на жаль, не даецца раз і назаўсёды. Яе трэба берагчы, абараняць і адстойваць.
Запрашаем усіх далучыцца!
Наша Незалежнасць працягваецца, пакуль мы яе абараняем!
Жыве Беларусь!
Нядзеля 26 ліпеня
12:00
Плошча Вінцаса Кудзіркі