Cябры, запрашаем у гэтую суботу 25 ліпеня разам ушанаваць памяць нашага легендарнага літаратара Улад…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Cябры, запрашаем у гэтую суботу 25 ліпеня разам ушанаваць памяць нашага легендарнага літаратара Уладзіміра Караткевіча ў колішняй улюбёнай віленскай рэстарацыі Уладзіміра Сямёнавіча. Захавалася ягонае знакамітае двухрадкоўе “Па дарозе ў Бочу нікуды ня збочу”. Пад такой назвай прапануем вам невялікую экскурсію, прысьвечаную Караткевічу, у тым ліку па адрэсах, зьвязаных зь яго знакамітым раманам “Каласы пад сярпом тваім”, што прывядзе нас да той самай рэстарацыі, якая зараз носіць назву “Багемія”. Тут можна будзе ўзьняць чарку памяці нашага выбітнага творцы, пачытаць ягоныя ўлюбёныя вершы ды ўспаміны пра Вялікага Беларуса.

Збор у 16-00 ля помніка Гедыміну на Катэдральнай плошчы. Прапануем разам працягнуць віленскую традыцыю ўшанаваньня Караткевіча!

Рэгістрацыя на экскурсію праз гугл-форму ці ў прыват @liusterkavilnia

Экскурсія праводзіцца за вольныя ахвяраваньні!

Далучайцеся!