
Мэта дасягнутая! Збор на рэабілітацыю Дзімы Гопты завершаны!
Дзякуючы вашай падтрымцы ўдалося сабраць неабходную суму, і Дзіма зможа працягнуць рэабілітацыю.
Шчыры дзякуй кожнаму донару! Кожны ваш унёсак, кожнае распаўсюджванне інфармацыі і кожнае добрае слова дапамаглі зрабіць гэтую важную справу магчымай.
Цяпер будзем чакаць добрых навін ад Дзімы і яго мамы Вольгі і спадзявацца, што рэабілітацыя прынясе як мага лепшыя вынікі.
І нагадваем, што вы заўсёды можаце падтрымаць сям’ю Гоптаў, замовіўшы ў Вольгі хатнія дэсерты. Гэта не толькі смачна, але і яшчэ адна магчымасць дапамагчы сям’і.
Telegram @olga_gopta
Instagram @tort.vilnius
Дзякуй, што застаецеся побач!
Разам мы можам больш!
UPD : ЗБОР ЗАКРЫТ! ВЯЛІКІ ЎСІМ ДЗЯКУЙ! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! Збор на рэабілітацыю Дзмітрыя Гопты выйшаў на фінішную прамую! Да закрыцця збору засталося сабраць усяго 50 еўра! Кожны ўнёсак, нават самы невялікі, набліжае Дзмітрыя да магчымасці працягнуць рэабілітацыю…