Сёння Dapamoga пры падтрымцы літоўскага палітыка Сакаласа Гарадзецкіса адправіла ва Украіну больш …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння Dapamoga пры падтрымцы літоўскага палітыка Сакаласа Гарадзецкіса адправіла ва Украіну больш за 50 скрынак гуманітарнай дапамогі.

У груз увайшлі адзенне, сродкі гігіены, прадметы першай неабходнасці і іншыя рэчы, неабходныя людзям, якія пацярпелі ад вайны.

Шчыра дзякуем Сакаласу Гарадзецкісу за падтрымку гэтай ініцыятывы і салідарнасць з Украінай.

Разам мы працягваем дапамагаць тым, хто сёння найбольш мае патрэбу ў падтрымцы.