Мы памятаем, як менавіта ў Беларускім Замку 11 верасня 2025 года нашы беларускія героі ўпершыню за д…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Мы памятаем, як менавіта ў Беларускім Замку 11 верасня 2025 года нашы беларускія героі ўпершыню за доўгі час змаглі павячэраць на волі.

Многія з іх прыехалі ў Замак проста з рэчамі — тымі самымі торбамі, з якімі пакідалі калоніі і турмы. Частка гэтых рэчаў дагэтуль захоўваецца ў Замку.

Звяртаемся да іх уладальнікаў: ці хацелі б вы забраць свае рэчы? А можа, наадварот, лічыце, што ім варта стаць часткай экспазіцыі Музея Вольнай Беларусі як сведчанне нашай гісторыі?

Па ўсіх пытаннях, звязаных з рэчамі, калі ласка, звяртайцеся да Таццяны @tastreja

Жыве Беларусь