Сёння на нядзельным мітынгу салідарнасці было шмат цёплых сустрэч і размоў з людзьмі з розных краін…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння на нядзельным мітынгу салідарнасці было шмат цёплых сустрэч і размоў з людзьмі з розных краін.

Італьянец з Сіцыліі выказаў словы спачування і падтрымкі беларусам і ўкраінцам у нашым супрацьстаянні рэжымам Лукашэнкі і Пуціна.

Францужанка, якая была разам са сваёй сям’ёй, зацікавілася гісторыяй нашага бел-чырвона-белага сцяга. Яны распыталі пра дату яго стварэння, мы расказалі пра Беларускую Народную Рэспубліку, гісторыю нацыянальнага сцяга і сучаснае становішча Беларусі.

Такія сустрэчы яшчэ раз нагадваюць, што людзі ў розных краінах Еўропы не забываюць пра Беларусь, цікавяцца нашай гісторыяй і падтрымліваюць нашу барацьбу.

І амаль кожны сёння казаў нам адно і тое ж: «Поспехаў вам!»