УВАГА! РЭГІСТРАЦЫЯ НА СУСТРЭЧУ З МАКСІМАМ ЗНАКАМ Ў ВІЛЬНІНагадваем, што ў панядзелак 20 ліпеня а 18:…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

УВАГА! РЭГІСТРАЦЫЯ НА СУСТРЭЧУ З МАКСІМАМ ЗНАКАМ Ў ВІЛЬНІ

Нагадваем, што ў панядзелак 20 ліпеня а 18:30 у Доме нацыянальных супольнасцяў пройдзе сустрэча з Максімам Знакам — адвакатам, членам перадвыбарчага штаба Віктара Бабарыкі, былым палітычным вязнем і адным з сімвалаў стойкасці беларускай грамадзянскай супольнасці.

Уваход на мерапрыемства вольны, але ажыццяўляецца па папярэдняй рэгістрацыі! Гэта дапаможа забяспечыць камфортную арганізацыю і бяспеку ўсіх удзельнікаў.

https://forms.gle/zr5tnwyqx6RV42x26

Гасцей чакае асаблівы вечар, які аб’яднае песні, апавяданні і адкрытую размову.

Таксама ў панядзелак а 14:00 Максім прыйдзе на Варту Святла каля Амбасады Беларусі, каб асабіста зняць плакат са сваім партрэтам

А пасля сустрэчы ў Доме нацыянальных супольнасцяў запрашаем усіх працягнуць вечар у цёплай і нефармальнай атмасферы Карчмы 1863 (Bokšto g. 2)

Будзем рады бачыць усіх!

Панядзелак 20 ліпеня
18:30
Дом нацыянальных супольнасцяў
(Raugyklos g. 25, Vilnius)