Пра вынікі 2020 года Але 20-ты год паказаў, што мы здольныя дамагчыся перамогі. Ён паказаў, што мы …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Пра вынікі 2020 года

Але 20-ты год паказаў, што мы здольныя дамагчыся перамогі. Ён паказаў, што мы разам здольныя быць нечым большым, чым кожны з нас паасобку. Ён паказаў што мы можам быць Беларусамі. Ці веру я дагэтуль у нашую перамогу? Так. Вера такога кшталту – гэта спалучэньне асэнсаваньня таго, што нешта можа адбыцца, на падставе тваіх ведаў ды досьведу, ды жаданьня таго, каб гэтае нешта адбылося. Нашая гэтая спроба вярнуць сабе сваю краіну, зрабіць Беларусь Беларусьсю – яна была ў кроку ад уцялесьненьня. А гэта была толькі першая сапраўдная сур’ёзная спроба гэтае зрабіць. Першы блін, як вядома, атрымліваецца камяком. Але нічога яшчэ ня скончылася. Ды ўсё ў нас яшчэ наперадзе. Галоўнае не губляць надзею, ды, не пабаюся зараз гэтага слова – веру, ну а таксама, канешне, розум, бо вера бяз розуму падобная да вар’яцтва. Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь, Жыве Вечна, Жыве Вольна!


Калі вы хочаце падзяліцца сваёй гісторыяй, дасылайце яе ў telegram @dapamogadmin

Раскажыце пра свой 2020-ы. Няхай ваш голас будзе пачуты.