Да завяршэння збору на лячэнне Дзімы Гопты засталося сабраць крыху больш за 500€!Гэта азначае, што …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Да завяршэння збору на лячэнне Дзімы Гопты засталося сабраць крыху больш за 500€!

Гэта азначае, што мы ўжо вельмі блізка да мэты! Дзякуючы вашай падтрымцы Дзіма зможа працягнуць курс рэабілітацыі і завяршыць лячэнне ўжо да канца гэтага года.

Дзіма і яго мама Вольга ад усяго сэрца дзякуюць кожнаму, хто ўжо падтрымаў іх сям’ю. Кожны ахвяраваны еўра, кожны рэпост і кожнае слова падтрымкі набліжаюць іх да гэтай важнай мэты.

Калі вы яшчэ не паспелі далучыцца, цяпер самы час зрабіць гэта. Разам мы сапраўды можам закрыць гэты збор.

Падтрымаць збор на лячэнне Дзімы:

https://dapamoga.org/be/donations/dzmitry-hopta-rehabilitation

Гісторыя Дзімы і яго мамы Вольгі:

https://nashaniva.com/398879

Замовіць торт у Вольгі Гопты і адначасова падтрымаць іх сям’ю можна, напісаўшы ёй у асабістыя паведамленні: @Olga_Gopta

Разам мы робім вялікія справы! Дзякуй за вашу дабрыню і салідарнасць!