НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ: ПАМЯЦІ АЛЕСЯ ПУШКІНА
Сёння – трэцяя гадавіна гібелі беларускага мастака, перформера, грамадскага актывіста і палітычнага вязня Алеся Пушкіна.
Ён быў асуджаны беларускім рэжымам і загінуў у калоніі ў выніку бесчалавечнага абыходжання і адсутнасці своечасовай медыцынскай дапамогі.
Таму заўтрашняя нядзельная акцыя салідарнасці будзе прысвечана памяці Алеся Пушкіна — чалавека, які да апошняга заставаўся верным сваім прынцыпам, сваёй творчасці і свабоднай Беларусі.
Запрашаем усіх далучыцца, каб разам ушанаваць памяць Алеся Пушкіна і ўсіх, хто аддаў жыццё ў барацьбе за свабоду Беларусі.
Памятаем. Сумуем. Працягваем.
Нядзеля 12 ліпеня
12:00
Плошча Вінцаса Кудзіркі