У НАС ЦУДОЎНАЯ НАВІНА! Сёння адзін з блізкіх сяброў Dapamoga ахвяраваў 800 еўра на лячэнне Дзімы Го…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У НАС ЦУДОЎНАЯ НАВІНА!

Сёння адзін з блізкіх сяброў Dapamoga ахвяраваў 800 еўра на лячэнне Дзімы Гопты. Дзякуючы гэтаму сума збору на нашай платформе зменшылася з 3500 да 2700 еўра.

І ёсць яшчэ адна вельмі добрая навіна!

Да неабходнай для лячэння Дзімы сумы 2700 еўра засталося сабраць крыху больш за 700 еўра.

Мы верым, што разам здолеем закрыць гэты збор, каб Дзіма змог паспяхова завяршыць лячэнне ў рэабілітацыйным цэнтры ўжо да канца гэтага года.

Шчыра дзякуем кожнаму, хто ўжо падтрымаў Дзіму. Дзякуй за вашу спагаду, падтрымку і неабыякавасць.

Свет сапраўды не без добрых людзей!

Падтрымаць збор на лячэнне Дзімы:

https://dapamoga.org/be/donations/dzmitry-hopta-rehabilitation

Гісторыя Дзімы і яго мамы Вольгі:

https://nashaniva.com/398879

Замовіць торт у Вольгі Гопты і адначасова падтрымаць іх сям’ю можна, напісаўшы ёй у асабістыя паведамленні: @Olga_Gopta

Дзякуй, што дапамагаеце рабіць цуды магчымымі!

Збор на лячэнне Дзмітрыя Гопты ў Рэабілітацыйным цэнтры — Dapamoga

Вы, напэўна, памятаеце Дзіму Гопту, яго гісторыю і тую няпростую сітуацыю, з якой ён сутыкнуўся на пачатку гэтага года?