МАРАФОН ГІСТОРЫЙ #МОЙ2020Ужо зусім хутка споўніцца шэсць гадоў з дня падзей 9 жніўня 2020 года — дня…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

МАРАФОН ГІСТОРЫЙ #МОЙ2020

Ужо зусім хутка споўніцца шэсць гадоў з дня падзей 9 жніўня 2020 года — дня, які назаўсёды змяніў Беларусь і жыццё мільёнаў беларусаў.

За месяц да гэтай гадавіны мы запускаем у нашых сацыяльных сетках марафон гісторый #МОЙ2020.

На працягу 30 дзён мы будзем штодня дзяліцца вашымі ўспамінамі, гісторыямі, перажываннямі, фотаздымкамі і надзеямі, звязанымі з 2020 годам.

У кожнага з нас быў свой шлях. Свой жнівень. Свая гісторыя. І сёння асабліва важна захаваць гэтыя ўспаміны і паказаць, што памяць пра 2020 год жыве і сёння.

Калі вы хочаце падзяліцца сваёй гісторыяй, дасылайце яе @dapamogadmin

Раскажыце пра свой 2020-ы. Няхай ваш голас будзе пачуты.