
Наша таленавітая ментарка Dapamoga і рок-зорачка Вольга Фалей спявае сёння 3 ліпеня а 21:30 на рок-вячорцы ў прасторы Zolak (Vytenio g. 50D)
Фота : Daniel Anohin
Калі есьць магчымасьць, прыходзьце сення 3 ліпеня туды ж, у @zolak2050, на рок-вячорку – можна будзе ня толькі ўбачыць, але йшчэ і пачуць мяне ізноў, патанчыць ды панастальгаваць пад каверы на некоторых беларускія рок хітоўбудзе вооой, горача
Дарэчы, будзем граць першы раз адноўленым саставам, з новым гітарыстам, ну і назву гурта хлопцы нават прыдумалі нарэшце: Struktura. )
Мы працавалі напрацягу паловы года, каб зрабіць гэты сэт ліст – у кожнага з нас па дзве-тры працы і рэпетаваць атрымоўвалася прыкладна чатыры разы на месяц. Таму так няхутка…
А ўсё каб зрабіць магчымым наступнае:
Прыходзіць беларус Вільні ў кропку N і слухае жывы кавер канцэрт з рознымі рок-хітамі беларускай зямлі за адзін вечар. І танчыць, і адпачывае, і настальгуе, і адчувае звязок з роднай краінай, і акамулятарчык душэўны да максімалачак падзараджаецца.
Мне самой, калі я прыехала ў Вільню, такога не хапала… Хацелася каб быў такі гурт… Так сталася, што ну вось ён і з’явіўся. Як гаворыцца, калі нечага хочаш – зрабі гэта сам.
Ці годная справа – сёння і праверым йшчэ разочак
А я, як і (не)патрэбна, у самы апошні момант хвалююся: баюся, што ня прыйдзе ніводны чалавек, і што працавалі мы дарма, і што нікому гэта ўсе непатрэбна акрамя нас саміх, што прошлым разам зал быў бітком выпадкова, а гэтым – будзе пусты…..
Пайшла збірацца. А вы прыходзьце сення на наш канцэрт.
Фота : Daniel Anohin