Цырымонія ўзняцця нацыянальнага сцяга ў Літве 6 ліпеня на Дзень дзяржавы

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ЦЫРЫМОНІЯ ЎЗНЯЦЦЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СЦЯГА
З НАГОДЫ ДНЯ ДЗЯРЖАВЫ ЛІТВЫ


У панядзелак, 6 ліпеня, у Літве адзначаецца Дзень дзяржавы (Дзень каранацыі Міндоўга) — дзяржаўнае свята, прысвечанае ўтварэнню Літоўскай дзяржавы і каранацыі вялікага князя Міндоўга ў 1253 годзе

У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя цырымоніі, канцэрты і святочныя мерапрыемствы.

Запрашаем беларусаў разам з нашымі літоўскімі сябрамі далучыцца да ўрачыстай цырымоніі ўзняцця дзяржаўных сцягоў , якая традыцыйна адбудзецца а 12:00 на Плошчы Сіманаса Даўкантаса (каля Прэзідэнцкага палаца).

Гэта добрая магчымасць выказаць павагу Літве, якая ўжо шмат гадоў падтрымлівае беларусаў, і разам адзначыць адно з найважнейшых дзяржаўных свят краіны.

Таксама нагадваем, што 6 ліпеня праезд у грамадскім транспарце будзе бясплатным.

Да сустрэчы!

Панядзелак 6 ліпеня
12:00
Плошча Сіманаса Даўкантаса