Dissidentby і Volnyja праводзяць летнюю серыю анлайн-сустрэч пра ПТСР для былых палітзняволеных

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Гэтым летам Dissidentby разам з Volnyja праводзіць серыю анлайн-сустрэч пра ПТСР для былых палітзняволеных.

Разбярэм, што такое траўма, як яна ўплывае на чалавека і, галоўнае, якія ёсць стратэгіі, каб паступова аднаўляцца.

У ліпені правядзем дзве сустрэчы:

ПТСР: што гэта і як ён уплывае на чалавека (8 ліпеня, 18:00 па Варшаве)
ПТСР і складаныя эмоцыі: стратэгіі працы (22 ліпеня, 18:00 па Варшаве)

Каб далучыцца, запоўніце кароткую форму.

Вы не адныя