ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙСёння, 28 чэрвеня, Украіна адзначае Дзень Канстытуцыі.Там…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙ

Сёння, 28 чэрвеня, Украіна адзначае Дзень Канстытуцыі.

Таму 184-ы Панядзелкавы мітынг у падтрымку Украіны, які адбудзецца заўтра, 29 чэрвеня а 18:30 на Кафедральнай плошчы, будзе прысвечаны гэтаму святу.


Канстытуцыя — гэта аснова кожнай дэмакратычнай дзяржавы. Украіна штодня паказвае ўсяму свету, што за свабоду, дэмакратыю і канстытуцыйныя каштоўнасці трэба змагацца — і перамагаць.

Падчас мітынгу выступяць:

Уладзіслаў Зазуля — трэці сакратар Пасольства Украіны ў Літве, юрыст;

Юрый Барабаш — прарэктар Харкаўскага юрыдычнага ўніверсітэта, валанцёр (далучыцца анлайн з Харкава);

Дайнюс Жалімас — дэпутат Еўрапейскага парламента, былы старшыня Канстытуцыйнага суда Літвы (далучыцца анлайн з Кіева).



Арганізатар і мадэратар: Аркадзіюс Вінакурас
Вядучая: Кацярына Ахотнік
Каардынатарка: Аўксе Дрансар
Фатограф: Наіль Гарэеў



Разам працягваем падтрымліваць Украіну!

Слава Украіне!

Панядзелак 29 чэрвеня
18:30
Кафедральная плошча