Сёння беларусы Вільні ў чарговы раз выйшлі на акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі У гэтыя …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння беларусы Вільні ў чарговы раз выйшлі на акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

У гэтыя дні анамальнай спёкі многія праводзяць час каля азёр, рэк або з’язджаюць за горад. Але сотні беларускіх палітвязняў сустракаюць гэтае лета за кратамі — у перапоўненых камерах, без дастатковага доступу да свежага паветра, вады і медыцынскай дапамогі.

Мы не маем права забываць пра тых, каго незаконна пазбавілі свабоды!

Дзякуем кожнаму, хто сёння далучыўся да акцыі, каб яшчэ раз нагадаць: беларускія палітвязні павінны быць вызваленыя.

Не забываем!
Не маўчым!
Салідарнасць працягваецца!