У Дзень смутку і надзеі (Gedulo ir vilties diena), калі Літва адзначыла 85-ю гадавіну масавых высылкаў жыхароў краіны, па ўсёй краіне прайшлі памятныя мерапрыемствы. 14 чэрвеня Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выступіў з прамовай каля Музея акупацый і барацьбы за свабоду ў віленскім скверы на вуліцы Aukų.
Прэзідэнцкая пара дала старт грамадзянскай акцыі «Памяць не выслаць» (Atminties neištremsi), асабіста зачытаўшы імёны і прозвішчы рэпрэсаваных жыхароў Літвы
У чэрвені 1941 года з Літвы ў Сібір і на Далёкі Усход СССР было дэпартавана каля 30 000 чалавек розных нацыянальнасцяў.