У Вільні правядуць экскурсію ў гонар Івана Луцкевіча да 145-годдзя яго нараджэння

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, 9 чэрвеня спаўняецца 145 год з дня народзінаў знакамітага пачынальніка беларускага нацыянальнага руху і бацькі беларускай Незалежнасьці, публіцыста, археолага Івана Луцкевіча. З гэтай нагоды у  нядзелю 14 чэрвеня ў 13-30 запрашаем вас на экскурсію у яго гонар пад назвай “Іване, ты жывеш!”

Гэта словы нарачонай Івана Юльяны Мэнке, якая пакінула ўспаміны пра свайго каханага, адкуль мы даведваемся ня толькі пра гэтае шчымлівае трагічнае каханьне, але і пра тагачаснае беларускае жыцьцё ў Вільні.

Прапануем вам разам прайсьціся па віленскіх адрасах, зьвязаных з Іванам Луцкевічам ды ягоным братам Антонам, паглыбіцца ў іх тагачаснае жыцьцё і працу, пачытаць разам успаміны Юльяны Мэнке ды узгадаць нашага выбітнага дзеяча.

Рэгістрацыя на экскурсію праз гугл-форму. Інфармацыя пра месца пачатку шпацыра вы атрымаеце напярэдадні на пазначаныя пры рэгістрацыі кантакты.

Данаты вядоўцы традыцыйна вітаюцца!
Дарэчы, на апошнім фота – з унучкай Антона Луцкевіча Алесяй і яе дзядамі!

Далучайцеся!