Літоўска-беларускі размоўнік і мітынг салідарнасці 7 чэрвеня ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Нядзеля, 7 чэрвеня

ЛІТОЎСКА-БЕЛАРУСКІ РАЗМОЎНІК DAPAMOGA:
ORO UOSTE / У АЭРАПОРЦЕ

Laba diena!
(ла́ба дзе́на!) — Добры дзень!

Kur yra registracija? (кур іра́ рэгістра́цыя?) — Дзе рэгістрацыя?

Kur yra saugumo patikra? (кур іра́ саўгу́мо паці́кра?) — Дзе кантроль бяспекі?

Kur yra pasų kontrolė? (кур іра́ пасу́ контро́ле?) — Дзе пашпартны кантроль?

Kur yra mano vartai? (кур іра́ ма́но ва́ртэй?) — Дзе мой гейт / выхад на пасадку?

Kuris mano skrydis? (курі́с ма́но скры́діс?) — Які мой рэйс?

Turiu tik rankinį bagažą (турю цік ранкіні́ бага́жа) — У мяне толькі ручная паклажа

Turiu registruotą bagažą (турю рэгіструо́та бага́жа) — У мяне ёсць багаж для здачы

Kada prasideda įlaipinimas? (када́ прасідзе́да ілайпіні́мас?) — Калі пачынаецца пасадка?

Kur yra išvykimo salė? (кур іра́ ішвікі́мо са́ле?) — Дзе зала вылету?



12:00 –
нядзельны мітынг салідарнасці на Плошчы Вінцаса Кудзіркі

18:00 – 21:00 –
пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку



Актуальныя дабрачынныя зборы на платформе Dapamoga:

https://dapamoga.org/be/donations

Падтрымаць можна любы збор — разам мы можам больш!