Панядзелкавы мітынг салідарнасці з Украінай у Вільні 1 чэрвеня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙ

Сёння, 1 чэрвеня а 18:30 запрашаем далучыцца да традыцыйнага панядзелкавага мітынгу салідарнасці з Украінай на Кафедральнай плошчы ў Вільні (ля помніка вялікаму князю Гедыміну).

Ужо 180-ы панядзелак людзі ў Вільні збіраюцца разам, каб падтрымаць Украіну ў яе барацьбе за свабоду і нагадаць: мы побач — і не забываем.

Сённяшні мітынг прысвечаны салідарнасці літоўскай і ўкраінскай паліцыі. Нядаўна літоўскія паліцэйскія перадалі ўкраінскім калегам 77 паліцэйскіх аўтамабіляў для падтрымкі іх працы ва ўмовах вайны. Ініцыятарам праекта стаў генеральны камісар паліцыі Літвы Арунас Паўлаўскас, які асабіста ўдзельнічаў у перадачы.

Падчас мітынгу выступяць:

• Арунас Паўлаўскас — генеральны камісар паліцыі Літвы
• Іван Выгіўскі — кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны (аўдыёзварот)
• Галіна Міхайлюк — намесніца старшыні Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па праваахоўнай дзейнасці
• Валдас Барткявічус — валанцёр і сябра Украіны
• Валерыя Кушарэнка — украінская спявачка, якая выканае музычны нумар

⸻

Арганізатар і мадэратар: Аркадзіюс Вінакурас
Вядучая: Кацярына Ахотнік
Каардынатарка: Аўксе Дрансар
Фатограф: Наіль Гарэеў

⸻

Запрашаем усіх далучыцца да акцыі падтрымкі, салідарнасці і размовы пра бяспеку, свабоду і супраціў агрэсіі.

Слава Украіне!

Панядзелак 1 чэрвеня
18:30
Кафедральная плошча