Экскурсія па Вільні Шляхамі паўстанцаў 1863 года да 200-годдзя Зыгмунта Серакоўскага 31 траўня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, у нядзелю 31 траўня запрашаем вас на экскрусію па Вільні Шляхамі паўстанцаў 1863 году, прысьвечаную 200-годзьдзю Зыгмунта Серакоўскага, якое адзначаецца напярэдадні.

Пачатак у 15-30 каля былога палацу Тышкевічаў на Троцкай (Trakų g. 1) на скрыжаваньні з вуліцай Завальнай (Pylimo g.). Рэгістрацыя праз гугл-форму.

30 траўня 1826 году (па новым стылі) непадалёк ад Луцку на Валыні нарадзіўся адзін з кіраўніў паўстаньня 1863 – 1864 гг. Зыгмунт Серакоўскі, хіба адзін з самых недаацэненых зараз яго герояў.

Падчас экскурсіі Шляхам паўстанцаў 1863 года мы наведаем месцы, зьвязаныя ня толькі з Зыгмунтам Серакоўскім, а таксама з Кастусём Каліноўскім ды іншымі паўстанцамі, але даведаемся, дзе знаходзіўся Правінцыйны камітэт Літвы і Беларусі, дзе паўстанцы перахоўвалі зброю, дзе зьбіраліся напярэдадні паўстаньня і падчас. А скончым наш шпацыр, вядома, у Карчме 1863, дзе зможам годна адзначыць 200 годзьдзе Зыгмунта Серакоўскага.

Экскурсія праводзіцца за ахвяраваньні ад 10 еўра.