Апошні кінасеанс сезона 2025–2026 у Беларускім Замку 5 чэрвеня ў 18:30

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ВЕЧАР «АПОШНІ КІНАСЕАНС»

Кінасезон падыходзіць да фіналу… Але перад тым, як святло ў зале згасне да восені — збіраемся на наш апошні кінаквіз сезона 2025–2026.

У пятніцу, 5 чэрвеня, а 18:30 запрашаем вас на вечар «Апошні кінасеанс» — утульнае і крыху настальгічнае развітанне з сезонам для ўсіх, хто любіць кіно, квізы і добрую кампанію.

Зусім нядаўна адгрымеў Cannes Film Festival — а значыць, гэта ідэальны момант яшчэ раз акунуцца ў свет вялікага кіно, успомніць любімыя фільмы, актораў і кінагісторыі.

У праграме вечара:

Апошні ў сезоне кінаквіз (наступны — ужо толькі восенню!)
Прагляд кароткаметражных фільмаў — як і належыць любому прыстойнаму кіназалу
Святочны торт — бо 6 чэрвеня дзень нараджэння ў арганізатаркі квіза Каці
Кінабар з кактэйлямі — спецыяльны бонус вечара ад, без перабольшання, аднаго з найлепшых беларускіх бармэнаў Вільні — Сяргея

Час развітвацца з кінасезонам прыгожа: з папкорнам у руках, кактэйлем у кінабары і добрай гісторыяй на экране!

Да сустрэчы на апошнім кінасеансе перад летнімі канікуламі!

Пятніца 5 чэрвеня
18:30
Беларускі Замак,
Naujoji Riovonių 10