Нядзельная акцыя на плошчы Вінцаса Кудзіркі ў падтрымку беларускіх палітвязняў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Моманты сённяшняй нядзельнай акцыі на плошчы Вінцаса Кудзіркі

Сёння мы зноў сабраліся разам, каб нагадаць: мы памятаем, чакаем і працягваем гаварыць пра тых, хто несправядліва застаецца за кратамі ў Беларусі.

Вельмі хочацца, каб нашы мужныя, гераічныя беларусы і беларускі, якія сёння знаходзяцца ў зняволенні, змаглі сустрэць і пражыць лета 2026 года на волі — побач са сваімі блізкімі, сябрамі, пад сонцам, без кратаў, страху і болю.

Не забываем.
Не маўчым.
Чакаем кожнага.