Малітва за ўсіх несправядліва зняволеных сясцёр і братоў у Дзень беларускага палітвязня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

МАЛІТВА ЗА ЎСІХ НАШЫХ НЕСПРАВЯДЛІВА ЗНЯВОЛЕНЫХ СЯСЦЁР І БРАТОЎ

Сёння, 21 траўня, у Дзень беларускага палітвязня, Беларуская парафія Дабравешчання запрашае памаліцца за ўсіх нашых несправядліва зняволеных сясцёр і братоў i за іх найхутчэйшае вызваленне!

Малітва адбудзецца пасля мітынгу а 20.00 па адрасу Bokšto gatvė 4.

Сёліта Дзень палітвязня супадае з вялікім хрысціянскім святам Узнясення.

Гасподзь Іісус узносіць на прастол Божай Славы нашу чалавечую прыроду, узвышае яе над Нябёсамі Нябёсаў.

Менавіта гэтая падзея ёсць асновай хрысціянскага гуманізму – нельга забіваць, прыніжаць і зневажаць тое, што прынята і ўзнесена Богам!

Таму малітва за нашых палітвязняў у гэты дзень найбольш дарэчная і патрэбная.

Запрашаем далучыцца да супольнай малітвы каб адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам звярнуцца да Нябеснага Айца затых, хто яшчэ за кратамі!

Чацвер 21 траўня
20:00
Праваслаўная царква Канстанцінопальскага патрыярхату (
Bokšto g. 4)