Выстава ў Вільні 21 траўня да Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ВЫСТАВА ДА ДНЯ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУСКІМІ ПАЛІТВЯЗНЯМІ

У гэты чацвер, 21 траўня, у межах Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, на Кафедральнай плошчы ў Вільні з 15:00 будзе праходзіць выстава малюнкаў і карцін былых палітвязняў, створаных імі ў калоніях і турмах, а таксама беларускіх мастакоў, якія падтрымалі пратэсты і застаюцца салідарнымі з дэмакратычнымі ідэаламі.

На выставе будуць прадстаўлены працы:

Паўла Севярынца
Андрэя Войніча
Анатоля Хіневіча
Вольгі Якубоўскай
Ксішы Ангелавай

а таксама мастакоў, якія пажадалі захаваць ананімнасць.

Гэта не проста мастацтва. Гэта галасы людзей, якія прайшлі праз рэпрэсіі, боль, ізаляцыю — і здолелі захаваць унутраную свабоду і творчасць.

Нагадваем, што а 18:30 на плошчы пачнецца мітынг салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.

Таксама мы просім валанцёрскай дапамогі з размяшчэннем прац мастакоў і курыраваннем выставы.

Жадаючыя дапамагчы могуць напрамую напісаць Наталлі Калегавай @nk_dapamoga

На афішы – малюнак былога палітзняволенага Андрэя Войніча

Чацвер 21 траўня
15:00
Кафедральная плошча