
Сёння адбыўся апошні паказ спектакля «Блукаючыя агні» ў гэтым тэатральным сезоне.
Дзякуй усёй камандзе праекта за творчасць, шчырасць, эмоцыі і падтрымку Dapamoga!
Для нас асабліва каштоўна і кранальна, што сярод акцёраў гэтага спектакля — нашы сябры і ментары.
Вы робіце вельмі важную справу: праз мастацтва, сцэну і чалавечыя гісторыі дорыце людзям святло, суперажыванне і надзею.
Дзякуй за гэты шлях і за кожны вечар, які заставаўся ў сэрцах гледачоў!
СПЕКТАКЛЬ-ЗАГАДКА «БЛУКАЮЧЫЯ АГНІ» У нядзелю 17 траўня а 17:00 і а 19:00 запрашаем вас на спектакль-загадку «Блукаючыя агні» ў Вільні. Вы – не назіральнік. Вы – унутры таямніцы. Унутры сумневаў. Унутры святла, якое можа аказацца падманам. Унутры туману…