Сябры, у суботу 16 траўня запрашаем вас на новую найцікавейшую экскурсію “БХД у Вільні” з удзелам Па…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, у суботу 16 траўня запрашаем вас на новую найцікавейшую экскурсію “БХД у Вільні” з удзелам Паўла Севярынца.

Пачатак а 16-й ад Вострай Брамы. Рэгістрацыі ў гугл-форме.

Прапануем вам разам пашпацыраваць па віленскіх адрасах і даведацца шмат цікавостак пра дзейнасьць і асобаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі міжваеннага перыяду.

На 2026 год прыпадае даволі шмат 100-гадовых юбілеяў, зьвязаных з БХД ў Вільні:

-беларускай друкарні імя Францішка Скарыны, якая сталася ці не самай пасьпяховай у міжваеннай Вільні;

– Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (БІГіК) – культурна-асветніцкай арганізацыю, якая стварала дзясяткі культурніцкіх асяродкаў (колаў) па ўсёй Заходняй Беларусі;

– БХД як уласна партыі.

Да таго ж, 6 траўня споўнілася 100 год з дня спачыну вядомага ксяндза і паэта Казіміра Сваяка, аднаго з заснавальнікаў беларускага хрысьціянска-дэмакратычнага руху. Ягоны брат Альбін Стаповіч доўгі час быў у кіраўніцтве БХД.

Шпацыр праводзіцца за вольныя ахвяраваньні! Далучайцеся!