Мітынг у Вільні 21 траўня ў падтрымку беларускіх палітвязняў і ў памяць Вітольда Ашурка

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

МІТЫНГ З НАГОДЫ ДНЯ САЛІДАРНАСЦІ З ПАЛІТВЯЗНЯМІ

У чацвер 21 траўня а 18:30, з нагоды Дня салідарнасці з палітвязнямі, на Кафедральнай плошчы ў Вільні адбудзецца мітынг у падтрымку беларускіх палітвязняў

Мы нагадваем, што роўна 5 гадоў таму ў гэты дзень у турэмных засценках быў забіты Вітольд Ашурак — чалавек, які стаў адным з сімвалаў мужнасці і годнасці беларускай барацьбы.

У гэты дзень мы збярэмся разам, каб ушанаваць памяць Вітольда Ашурка і ўсіх, хто пацярпеў ад рэпрэсій, а таксама выказаць салідарнасць з тымі, хто дагэтуль знаходзіцца за кратамі.

Рыхтуючы мітынг на Кафедральнай плошчы на гэтую дату, мы звяртаемся да палітвязняў з прапановай сказаць сваё слова і ўзяць удзел у яго арганізацыі і правядзенні, бо ён — найперш для вас і пра вас.

Пішыце, калі ласка, у каментары да паста ці ў асабістыя @nk_dapamoga

Чацвер 21 траўня
18:30
Кафедральная плошча