Гэта Каця Андрэева – журналістка і экс-палітвязынка, вызваленая ў сакавіку, дзякуючы перамовам Джона Коўла з афіцыйным Менскам. Я на волі, але яшчэ больш за 20 беларускіх прадстаўнікоў прэсы застаюцца ў зняволенні. Сярод іх – журналіст Ігар Ільяш (IHAR ILYASH), мой муж.
Ігар прысвяціў журналістыцы амаль 20 гадоў жыцця. Гэта выбітны прафесіянал і годны чалавек, які не з’ехаў, пакуль я была ў калоніі. Не пакінуў мяне. Не абраў уласную бяспеку. Сёння Ігар – у калоніі №2, у складаных умовах. Ягонае здароўе патрабуе пільнай увагі і якаснай медычнай дапамогі. Як жонка, я баюся за стан свайго мужа.
Таму я звяртаюся асабіста да Спецпасланніка ЗША ў справах Беларусі Джона Коўла з просьбай прыкласці ўсе магчымыя намаганні дзеля вызвалення Ігара ў найбліжэйшым часе.
Шаноўны спадар Коўл! Ведаючы Вашую прыхільнасць да сямейных і хрысціянскіх каштоўнасцяў, я веру, што мой голас у абарону Ігара будзе Вамі пачуты.
З дзевяці гадоў у шлюбе мы з мужам адзначылі толькі тры. Я ўпэўненая, што ў Вашых сілах зрабіць так, каб дзясятую мы адсвяткавалі разам – і на свабодзе!
#яегоголос#яееголос#Iamhisvoice#iamhervoice