Сябры, блізіцца 21 траўня — гадавіна гібелі ў турме Вітольда Ашурка, якая адзначаецца як Дзень палітычнага вязня ў Беларусі.
Рыхтуючы традыцыйны мітынг на Кафедральнай плошчы на гэтую дату, мы звяртаемся да палітвязняў з прапановай сказаць сваё слова і ўзяць удзел у яго арганізацыі і правядзенні, бо ён — найперш для вас і пра вас. Мы хацелі б даведацца пра вашы меркаванні і бачанне, у тым ліку з пункту гледжання бяспекі тых, хто дагэтуль за кратамі.
Якія думкі вы хацелі б данесці сваім суайчыннікам і літоўцам? Чым хочаце падзяліцца асабіста ці як супольнасць?
Заклікаем вас узяць удзел у мітынгу і/ці паказаць сваю творчасць і/ці рэалізаваць свае ідэі падчас падрыхтоўкі на арганізацыйных сустрэчах.
Пішыце, калі ласка, у каментары да паста ці ў асабістыя @nk_dapamoga
Запісы нашых мітынгаў да Дня палітвязня на Youtube-канале Dapamoga
Беларусы Вільні на акцыі салідарнасці з палітвязнямі разгарнулі нацыянальны сцяг, слухалі думкі палітычных вязняў Анатоля Хіневіча, Паліны Шарэнды-Панасюк, Леаніда Судаленкі і сталі поплеч з палітвязнямі, якія ўжо на волі, за тых, хто цяпер у турмах, з любоўю…