Сябры, запрашаем Вас у нядзелю 10 траўня на мемарыяльную экскурсію па Вільні “Музыка і муза Станіслава Манюшкі”, прысьвечаную дню нараджэньня нашага земляка, які адзначаюць 5 траўня!
Станіслаў Манюшка – мабыць адзіны ў свеце кампазітар, які лічыцца аўтарам першых нацыянальных операў двух народаў – беларускага і польскага.
Падчас экскурсіі мы заглыбімся ў культурнае жыцьцё Вільні сярэдзіны XIX стагодзьдзя, пройдземся па адрасах, зьвязаных з жыцьцём і творчасьцю Манюшкі, даведаемся, тэксты якіх паэтаў натхнялі ягоную творчасьць, згадаем сяброў і паплечнікаў Станіслава Манюшкі, у аднаго зь якіх, таксама выбітнага кампазітара-менчука Фларыяна Міладоўскага дзень народзінаў акурат прыпадае на 4 траўня. А пасьля экскурсіі ў Карчме 1863 пачуем цудоўную музыку Станіслава Манюшкі і вывучым разам у фармаце сьпеўнага сходу пару ягоных твораў са знакамітага Хатняга сьпеўніка.
Пачатак а 14-й гадзіне ад Ратушнай плошчы рэгістрацыі ў гугл-форме.
Шпацыр праводзіцца за вольныя ахвяраваньні! Далучайцеся!