ЕЎРАПЕЙСКІ МАРШ У ДЗЕНЬ ЕЎРОПЫ Ў ВІЛЬНI 9 траўня, у Дзень Еўропы, запрашаем усіх, каму неабыякавая …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ЕЎРАПЕЙСКІ МАРШ У ДЗЕНЬ ЕЎРОПЫ Ў ВІЛЬНI

9 траўня, у Дзень Еўропы, запрашаем усіх, каму неабыякавая еўрапейская будучыня, далучыцца да сімвалічнага шэсця ў Вільні.

Еўрапейскі марш — гэта наш агульны крок салідарнасці з усімі народамі і дзяржавамі, якія змагаюцца за свабоду, дэмакратыю і еўрапейскія каштоўнасці

Вазьміце з сабой сяброў, сцягі, добры настрой і еўрапейскае сэрца

Чым нас больш — тым мацнейшы наш голас за адзіную і свабодную Еўропу!

Чакаем вас на праспекце Гедыміна 9 траўня а 14:00!

Калі вы плануеце ўдзельнічаць, калі ласка, запоўніце форму:

https://forms.gle/hKTmRHbzrtK3RDeE9

Маршрут:
Пачатак — каля лесвіцы Нацыянальнай бібліятэкі імя Марцінаса Мажвідаса, далей па праспекце Гедыміна да Кафедральнай плошчы, затым па вуліцы Пілес да Ратушнай плошчы (завяршэнне шэсця).

Арганізатары:
Рух еўрапейскіх федэралістаў у Літве і Маладыя еўрапейскія федэралісты (Ave Europa).

Субота 9 траўня
14:00
Лесвіца Нацыянальнай бібліятэкі імя Марцінаса Мажвідаса