Сваімі ўражаннямі пра прэзентацыю кнігі Юрыя Фельштынскага «Беларусь Наталлі Радзінай», якая адбыла…
25.04.2026Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Сваімі ўражаннямі пра прэзентацыю кнігі Юрыя Фельштынскага «Беларусь Наталлі Радзінай», якая адбылася днямі ў Вільні, дзеліцца палітычны актывіст, былы палітвязень і вялікі сябар Dapamoga — Андрэй Войніч:
«Хачу крыху расказаць пра ўражанні, якія засталіся ў мяне пасля прэзентацыі кнігі Юрыя Фельштынскага «Беларусь Наталлі Радзінай».
Прэзентацыя прайшла ў вельмі пазітыўнай атмасферы, сабралася вялікая колькасць людзей. Былі і каверзныя пытанні, на якія прагучалі дастаткова разгорнутыя і адэкватныя адказы.
Спадабаліся выступленні і высновы не толькі Наталлі Радзінай і Дзмітрыя Бандарэнкі, але і ўсіх спікераў, асабліва літоўскіх.
Праўда ў тым, што нам усім не хапае праўды. Праўды пра беларускую гісторыю, праўды пра сучасную Беларусь, пра 2020 год. І не хапае надзеі на будучыню.
І менавіта на гэтай прэзентацыі можна было адчуць, што надзея — у выглядзе дакладна сфармуляваных планаў на будучыню — ёсць.
Яшчэ раз вялікі дзякуй і за кнігу, і за мерапрыемства».
Фота : Андрэй Павук