Дзень 24 рэтрыту FORT RETREAT на Тэнэрыфэ: досвед удзельніцы і сумесная вячэра

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

FORT RETREAT TENERIFE
Дзень 24


Сваім досведам яшчэ аднаго дня, праведзенага на рэтрыце на Тэнэрыфэ, дзеліцца адна з яго ўдзельніц :

«Учорашні дзень атрымаўся надзвычай збалансаваным. Пасля добрага сну мы вырашылі адправіцца на поўдзень — да дзікага пляжа El Puertito. Хвалі з сілай разбіваліся аб камяні, нібы дапамагаючы нам адпусціць астатнія трывогі ўнутры. Сонца таксама было на нашым баку

Увечары нас чакала сумесная вячэра. Мы дзяліліся досведам працы з псіхолагам, абмяркоўвалі ўражанні ад рэтрыту і свае чаканні ад апошніх дзён. І ўсё гэта — на фоне цудоўнага выгляду на мора і скалы

Вельмі каштоўна пражываць такія моманты разам!

Вялікі дзякуй »

P.S. Частка дзяўчат вырашыла застацца ананімнай , таму, паважаючы іх рашэнне, мы не публікуем фота і відэа ўсіх удзельніц, а толькі тых, хто даў згоду

Падтрымаць праект і зрабіць свой унёсак можна праз нашу спецыяльную платформу:

https://dapamoga.org/be/donations/retreat-for-political-prisoners

#fortretreattenerife