ТЭАТРАЛЬНАЯ ЧЫТКА МАНАЛОГАЎ З КНІГІ “ЧАРНОБЫЛЬСКАЯ МАЛІТВА” СВЯТЛАНЫ АЛЕКСІЕВІЧУ нядзелю, 26 красаві…

ТЭАТРАЛЬНАЯ ЧЫТКА МАНАЛОГАЎ З КНІГІ “ЧАРНОБЫЛЬСКАЯ МАЛІТВА” СВЯТЛАНЫ АЛЕКСІЕВІЧ

У нядзелю, 26 красавіка а 18:00, у Вільні адбудзецца чытка маналогаў з кнігі «Чарнобыльская малітва» з удзелам беларускіх грамадскіх дзеячоў, актывістаў, акцёраў і былых палітвязняў.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе Святлана Алексіевіч правяла гутаркі з больш чым пяццюстамі сведкамі катастрофы, у тым ліку з пажарнымі, ліквідатарамі, палітыкамі, урачамі, фізікамі і мясцовымі жыхарамі. Кніга з’яўляецца зборнікам маналогаў гэтых людзей.

У чытцы бяруць удзел Наталля Дуліна, Вольга Такарчук, Сяргей Толсцікаў, Вольга Павук, Алег Ціткоў, Вольга Чакулаева, Натэла Белугіна, Аляксандр Аўчыннікаў і Наталля Лявонава.

Чытка пройдзе на беларускай мове.

Уваход вольны, данаты вітаюцца.

Нядзеля 26 красавіка
18:00
Mroj-hall teatras
, Gedimino pr. 28 (4 паверх)