НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІЗаўтра, 19 красавіка а 12:00, мы запрашаем вас далучыцца да нядзельнай …

НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ

Заўтра, 19 красавіка а 12:00, мы запрашаем вас далучыцца да нядзельнай акцыі салідарнасці з палітвязнямі.

Мы выходзім, каб нагадаць: за кожным імем — чалавек, лёс, жыццё. І вельмі хочацца, каб як мага больш з іх былі не маўклівымі партрэтамі на нашай расцяжцы, а жывымі, усмешлівымі людзьмі на волі.

Прыйдзіце. Ваша прысутнасць — гэта падтрымка, гэта памяць, гэта надзея.

Разам мы мацней!

Нядзеля 19 красавіка
12:00
Плошча Вінцаса Кудзіркі