Dapamoga шчыра дзякуе Вользе Якубоўскай за такі цёплы падарунак і шчырае прызнанне!Гэта вельмі кран…
17.04.2026Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Dapamoga шчыра дзякуе Вользе Якубоўскай за такі цёплы падарунак і шчырае прызнанне!
Гэта вельмі кранальна і важна для нас
«Гэтую працу я прысвячаю Наталле Калегавай, заснавальніцe дабрачыннай арганізацыі «Дапамога», якая займаецца падтрымкай людзей у складаных жыццёвых абставінах.
У жніўні 2020 года беларусы, якія пацярпелі ад рэжыму Лукашэнкі, пачалі прыбываць у Літву праз гуманітарны калідор. Ужо тады Наталля са сваёй камандай дапамагала ў суправаджэнні, размяшчэнні і адаптацыі людзей. Быў створаны інстытут ментараў. Таксама быў закладзены гуманітарны склад для аказання першай дапамогі.
7 верасня 2020 года «Дапамога» была афіцыйна зарэгістравана ў Літве.
9 верасня 2021 года ў Вільні адчыніў свае дзверы Беларускі цэнтр дапамогі — «Замак», дзе адначасова могуць пражываць каля 20 чалавек.
У лютым 2022 «Дапамога» ўключылася ў аказанне дапамогі Украіне і беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за яе свабоду.
Дзякуючы працы такіх ініцыятыў, як «Дапамога», фарміруецца супольнасць узаемадапамогі, заснаваная на салідарнасці, даверы і грамадзянскай адказнасці. Праект працягвае развівацца, адаптуючыся да зменлівых умоў і патрэб людзей.
Хачу падзякаваць паважанай спадарыні Наталлі і ўсёй яе выдатнай камандзе за ўсё тое, што вы робіце для людзей. Дзякуючы вам сотні беларусаў знайшлі падтрымку, веру ў сябе і ў будучыню. Вы робіце немагчымае – ціха, штодзённа, з любоўю.
Няхай усё добрае, што вы дорыце іншым, вяртаецца да вас у сто разоў! Жыве Беларусь!»