FORT RETREAT TENERIFEДзень 11Учора дзяўчаты правялі дзень, адкрываючы для сябе новыя месцы Тэнэрыфэ …

FORT RETREAT TENERIFE
Дзень 11


Учора дзяўчаты правялі дзень, адкрываючы для сябе новыя месцы Тэнэрыфэ

Яны наведалі Нацыянальны парк Тэйдэ , пабывалі ў Доме-музеі балконаў у Ла-Аратаве , які належаў нашчадкам Пітэра Рубенса, а таксама ўбачылі сапраўдны млын

Уражаннямі пра яшчэ адзін дзень рэтрыту, праведзены на востраве, дзеліцца Паліна Шарэнда-Панасюк:

«Тэнэрыфе займае плошчу трохі больш за 2 тыс. квадратных кіламетраў, але па разнастайнасці краявідаў і клімату ён нагадвае маленькі кантынент.

Вось і ўчора мы прайшліся вузкімі сярэднявечнымі вулачкамі і раптам выйшлі на сапраўдныя скалы, а ўнізе — відовішчнае буйства стыхіяў вады і каменя.

Гэта настолькі захапляльнае відовішча! Ніколькі не пашкадавалі, што наш пікнік быў з выглядам на шторм »


Яшчэ адзін дзень, поўны адкрыццяў, прыгажосці і жывых эмоцый

P.S. Частка дзяўчат вырашыла застацца ананімнай , таму, паважаючы іх рашэнне, мы не публікуем фота і відэа ўсіх удзельніц, а толькі тых, хто даў згоду

Падтрымаць праект і зрабіць свой унёсак можна праз нашу спецыяльную платформу:

https://dapamoga.org/be/donations/retreat-for-political-prisoners

#fortretreattenerife