12 красавіка — паўтор велікоднай экскурсіі «Хрысьціянскія сьвятыні Вільні» з пачаткам ад Вострай Брамы

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, у 12 красавіка, на праваслаўны Вялікдзень і каталіцкую Нядзелю Тамаша запрашаем на паўтор велікоднай экскурсіі “Хрысьціянскія сьвятыні Вільні”.

Пачатак экскурсіі а 16-й гадзіне ад Вострай Брамы. Рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/tXXm1at37NFYTzVH6

Мы пройдзем з вамі па некаторых храмах розных канфесіяў, згадаем некаторыя самыя шанаваныя хрысьціянскія сьвятыні Вільні, а таксама гісторыю міжканфесійных стасункаў.

Працягласьць 2,5 гадзіны. Экскурсія праводзіцца за вольныя данаты.