FORT RETREAT TENERIFE
Дзень 6Учорашні дзень рэтрыту стаў
днём зазямлення Раніцай дзяўчаты
пяклі хлеб — павольна, з увагай да працэсу і цяплом у руках.
Пазней яны ўдзельнічалі ў
псіхалагічнай сесіі — прасторы для размовы, падтрымкі і ўнутранай працы.
Былі таксама
ёга і
стретчынг , каб мякка вярнуцца ў цела і адчуць яго.
І зрабілі невялікае
падарожжа ў Пуэрта дэ ла Крус — каб змяніць прастору, прагуляцца і проста пабыць.
Дзень, у якім было шмат цішыні, зямлі пад нагамі і вяртання да сябе
P.S. Частка дзяўчат вырашыла застацца ананімнай , таму, паважаючы іх рашэнне, мы не публікуем фота і відэа ўсіх удзельніц, а толькі тых, хто даў згоду
Падтрымаць праект і зрабіць свой унёсак можна праз нашу спецыяльную платформу:
https://dapamoga.org/be/donations/retreat-for-political-prisoners
#fortretreattenerife