6 красавіка ў Вільні пройдзе экскурсія «Хрысьціянскія сьвятыні Вільні»

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, у панядзелак 6 красавіка, на другі дзень каталіцка-пратэстанцкага Вялікадня і ў першы дзень Пакутнага тыдня ў праваслаўных вернікаў запрашаем Вас на прэм’еру велікоднай экскурсіі “Хрысьціянскія сьвятыні Вільні”.

Мы пройдзем з вамі па некаторых храмах розных канфесіяў, згадаем некаторыя самыя шанаваныя хрысьціянскія сьвятыні Вільні, а таксама гісторыю міжканфесійных стасункаў.

Пачатак шпацыру ад Вострай Брамы. Рэгістрацыі праз гугл-форму: https://forms.gle/wqPG6nesrB76ase39

Пачатак шпацыру а 13-й гадзіне. Працягласьць троху больш за 2 гадзіны.

Экскурсія праводзіцца за вольныя данаты.