Каманда Dapamoga рыхтуе рэтрыт для былых палітвязынак на Канарскіх астравах з 1 красавіка

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Каманда Dapamoga не губляе часу дарэмна

Мы актыўна робім апошнія падрыхтоўкі да рэтрыту для былых палітвязынак на Канарскіх астравах

Старт ужо зусім хутка — 1 красавіка

За апошнія дні мы:

— падпісалі дамову арэнды дома
— шукалі і падбіралі найлепшыя прадукты харчавання для нашых дзяўчат
— займаліся рознымі тэхнічнымі пытаннямі
— складалі фінальную праграму рэтрыту

Кожная дэталь важная. Мы хочам стварыць прастору аднаўлення, клопату і бяспекі

Калі вы хочаце стаць часткай гэтага праекта і дапамагчы нам яго рэалізаваць — будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку

Вы можаце зрабіць ахвяраванне праз нашу новую платформу:

https://dapamoga.org/be/donations/retreat-for-political-prisoners

Гэта не проста рэтрыт.
Гэта крок да вяртання сіл, годнасці і жыцця