Беларусы Вільні правялі мітынг салідарнасці ў падтрымку Сцяпана Латыпава і ўсіх зняволеных

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння беларусы Вільні выйшлі на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасці, каб падтрымаць Сцяпана Латыпава.

На днях стала вядома, што ён здзейсніў ужо трэцюю спробу суіцыду ў зняволенні.

Падчас акцыі ўдзельнікі раздавалі лістоўкі мінакам і распавядалі пра жахі, якія адбываюцца ў беларускіх турмах і калоніях — пра ўмовы, у якіх людзі вымушаныя жыць, і пра тое, праз што ім даводзіцца праходзіць.

Мы сабраліся разам, каб яшчэ раз нагадаць:

мы не маўчым
мы памятаем
мы побач

Сёння гэта не толькі пра аднаго чалавека — гэта пра ўсіх, хто застаецца за кратамі і працягвае змагацца.

Беларусы — разам!
Жыве Беларусь!


https://youtube.com/shorts/Dc6eX3XLcW0?si=MLdvrzK7r6bdIW9x