Шаноўныя беларусы і беларускі, “дапаможцы” і ўсе людзі добрай волі! Наталля Калегава, заснавальніца …

Шаноўныя беларусы і беларускі, “дапаможцы” і ўсе людзі добрай волі!

Наталля Калегава, заснавальніца дабрачыннай арганізацыі Dapamoga , якая аддае сваё сэрца , час і рэсурсы беларусам ужо шосты год, 31 сакавіка адзначае свой юбілей

Усім, хто ўдзячны ёй, хто падзяляе каштоўнасці падтрымкі і салідарнасці для беларусаў, хто паважае і падтрымлівае дзейнасць Dapamoga, прапануем зрабіць Наталлі падарункі ўсёй талакою

1. Здыміце сваё гарызантальнае відэа з віншаваннем на 15–20 секунд і дашліце ў фармаце файла @ltsvs

31 сакавіка наша адно вялікае віншавальнае відэа для Наталлі будзе апублікаванае на канале Dapamoga ў YouTube

Тэрмін для відэа: да апоўначы 30 сакавіка


2. Дашліце данат на дабрачыннасць — на рэтрыт для беларусак-палітвязынак Ён ужо зусім на нізкім старце : з 1 красавіка на Канарскіх астравах

https://dapamoga.org/be/donations/retreat-for-political-prisoners

Не бывае дробязяў!
Няма маленькіх данатаў!

Гэта вельмі простыя словы і простыя рэчы ад нас усіх — наўзаем на дабрыню — найдаражэйшы падарунак для чалавека, з якім нас звёў лёс і які дапамагае нам усім простымі словамі і простымі рэчамі.

Словамі самой Наталлі:
“лагістыка Бога”