Хачу выказаць вялізную падзяку арганізацыі Dapamoga і Беларускаму Замку за неверагодны прыём!
Асобны дзякуй Тані, Аксане і асабіста Наталлі Калегавай. Дзякуючы вам хлопцы з «Дай Дарогу!» адчувалі сябе як дома. Камфортныя ўмовы, па-сапраўднаму смачная ежа і, самае галоўнае, неверагодна добразычлівыя людзі вакол — гэта тое, што зараджае энергіяй і пакідае самыя цёплыя ўспаміны.
Музыкі ў захапленні, а я шчыра цаню такія адносіны.