Дзень Волі 2026 у Вільні завяршыўся мітынгам на Лукішскай плошчы і шэсцем з нацыянальнымі сцягамі да «Варты Святла» каля амбасады Беларусі
Адным з вядоўцаў мітынгу стаў палітык і былы палітвязень Павел Севярынец. Музычным госцем вечара быў лідар гурта «Дай Дарогу!» — Юрый Стыльскі, які падарыў прысутным моцны і вельмі эмацыйны выступ.
Гэта быў дзень еднасці, памяці і надзеі. Дзень, які яшчэ раз паказаў: беларусы — разам, дзе б яны ні былі.
25 сакавіка 2026 года на Лукішскай плошчы Вільні беларусы адзначылі Дзень Волі — узгадалі стварэнне сваёй першай дзяржавы, Беларускай народнай рэспублікі, і выказалі падтрымку вольнай і незалежнай Беларусі.
Падчас мітынгу прагучалі відэазвароты Івонкі Сурвілы…